"Права быць свабодным"


22 верасьня ў Луцку (Украіна) пройдзе фэст
беларускага року "Права быць свабодным"


Беларускі рок-фэст «Права быць свабодным»
пройдзе каля беларуска-ўкраінскай
мяжы 22 верасьня. Імпрэза мае на мэце зьвярнуць
увагу на права музыкаў на
свабоду творчасьці, права людзей слухаць сваю
ўлюбёную музыку, свабодна
перамяшчацца і камунікаваць.

«Права быць свабодным» пройдзе ў Луцку пад
патранатам мясцовых гарадзкіх
уладаў.

Выступы адбудуцца ў суботу 22 верасьня з 15:00 да
24:00 у Цэнтральным парку
імя Лесі Ўкраінкі.

Для беларускіх гледачоў будзе арганізаванае
месца пад намётавы гарадок.

Вызначаныя удзельнікі фэсту: ZET, Крама, Neuro Dubel,
ULIS, Indiga, Znich,
Tav.Mauzer, B:N:, Сьцяна (Беларусь) і Тінь Сонця
(Украіна).

Шукаюцца магчымасьці для ўдзелу зоркі
украінскай рок-музыкі.

Фэст будзе здымаць украінскае тэлебачаньне.
Але тэлевэрсію можна будзе
пабачыць і на беларускім канале «БелСат», які
пачне працаваць напрыканцы
году.

Ініцыятар правядзеньня фэсту - «Беларуская
Музычная Альтэрнатыва».

Партнёры: студэнцкая ініцыятыва «СтудФармат»
і «Эўрапейскае радыё для
Беларусі».

Варта адзначыць, што на Украіну ня трэба віза
і штамп на выезд ва ўсе краіны
сьвету. Для жадаючых паехаць будуць
арганізаваныя аўтобусы. Запісацца і
атрымаць усю інфармацыю пра іх можна па тэл.
1948887, 5789708

Інтэрнэт-старонкі фэсту:

fest_svabody.livejournal.com

www.myspace.com/fest_svabody

Сувязь з арганізатарамі праз эл.пошту
fest.svabody@gmail.com

























































Bookmark and Share