Україна: На фэсьце Be Free выступяць 26 гуртоў з 4-х краін



Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю “Be Free"
На фэсьце Be Free выступяць 26 гуртоў з 4-х краін

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю “Be Free", што пройдзе ў Львове 9 і 10 жніўня. У фэсьце прымуць удзел 26 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Для гледачоў ўсе канцэрты будуць бясплатнымі. Для начлегу публікі ўлады Львова выдзяляюць месца пад намётавы гарадок.

Праграма фэсту складзеная на 90 адсоткаў, але ў яе яшчэ змогуць трапіць тры маладых беларускіх гурты – пераможцы адмысловага інтэрнэт-конкурса на старонцы www.euroradio.fm. З 9 па 30 ліпеня гурты могуць дасылаць свае кампазыцыі на інтэрнэт-галасаваньне, пасьля якога зь дзясяткі фіналістаў аргкамітэт конкурсу абярэ тройку найбольш дастойных выступоўцаў. А дзесяць фанаў добрай музыкі праз адмысловыя конкурсы атрымаюць бясплатную вандроўку на “Be Free”. Дарэчы, праз конкурс на фэст адбіраюцца не толькі беларускія выканаўцы: 10 жніўня ў Львове выступяць пераможцы конкурсу польскага фэсту Rocko-Go – гурт Metanoia з горада Жывец.

Львоў выбраны месцам фэсту невыпадкова: у гэты вядомы сваёй культурнай спадчынай і шматлікімі фэстывалямі горад штогод прыязджаюць турысты як з самой Украіны, так і з суседніх Беларусі і Польшчы, а таксама з іншых краін Эўропы. Публіцы з-за мяжы важна тое, што для вандроўкі ва Украіну не патрэбна віза, а дарога Мінск-Львоў па кішэні нават студэнту-бюджэтніку.

Ухваляюць выбар гораду і беларускія музыкі. Зміцер Вайцюшкевіч: “Я вельмі рады, што мне давядзецца выступаць менавіта ў Львове, бо гэта адзін з маіх самых улюбёных украінскіх гарадоў. Думаю, што з гэтага атрымаецца вельмі пазітыўная рэч.” Зміцер задаволены тым, што фэст “дасьць мажлівасць інтэграцыі украінскай, польскай, беларускай музыкі, інтэграцыі музыкаў і слухачоў”.

У гурце “Джамбібум” шмат хто яшчэ ніколі не быў у Львове, але даўно марыў наведаць гэты горад. Для джамбібумаўцаў Be Free - магчымасць не толькі прадставіць сябе, але і паслухаць вялікую колькасць добрай беларускай музыкі. Апроч таго, вельмі хочацца паглядзець і паслухаць суседнія гурты.

Андрэй Плясанаў з гурта P.L.A.N. рыхтуе на “Be Free” новыя песьні, што ўвойдуць у шосты альбом “У пошуках страчанага”. Гурт рыхтуе і акустычную, і рокавую праграму. “Для нас вельмі важна выступленне на гэтым фэсце. Таму мы зараз актыўна рыхтуемся”, - адзначыў музыка.

IQ-48 таксама рыхтуе новую праграму, сярод прадстаўленых будзе прэзентацыя свежых песен, якія запісваюцца для новага альбома, выпуск якога запланаваны на восень.

Аляксандар Кулінковіч, лідар гурту Neuro Dubel, адзначае: “З аднаго боку, шкада, што фэст беларускай музыкі будзе адбывацца не ў Беларусі. Але добра, што з’явілася нейкая альтэрнатыва Басовішчу. Было б вельмі добра, каб у год праходзіла па 50 такіх фестываляў, бо ўся добрая беларуская рок-музыка не можа змясціцца у рамкі гэтых двух фэстаў.”

А з пункту гледжаньня гурта Partyzone, адметнасьць Be Free – ужо ў самой назве фэсту. “Свабода для нас – гэта ўсё. Тут і асаблівых каментароў ня трэба. Будзь свабодным!!!” – заклікаюць музыкі і абяцаюць шмат новых цікавых песень.





Праграма фэсту "Be Free" на 9-10 жніўня

Субота, 9 жніўня

ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА

14.00 - 15.30 - Гурты-пераможцы конкурсу на euroradio.fm (BY)
15.30 - 16.10 - BN (BY)
16.10 - 16.50 - Partyzone (BY)
16.50 - 17.30 - Інкунабула (UA)
17.30 - 18.10 - Pomidor/OFF (BY)
18.10 - 18.40 - ROCKAWAY (PL)
18.40 - 19.20 - Znich (BY)
19.20 - 20.00 - žygimont Vaza (BY)
20.00 - 21.00 - Vladivostok (FR)
21.00 - 22.00 - Zet (BY)
22.00 - 24.00 - Haydamaky (UA) i Voo Voo (PL) - супольны канцэрт у межах projekt Lublin.

Нядзеля, 10 жніўня

ПЛОШЧА РЫНАК

12.00 - 12.30 - NHS (BY)
12.30 - 13.10 - P.L.A.N. (BY)
13.10 - 13.50 - Джамбібум (BY)
13.50 - 14.30 - Яр (BY)
14.30 - 15.30 - Стары Ольса (BY)
15.30 - 16.30 - WZ-Orkiestra (BY)
16.30 - 17.10 - LITVINTROLL (BY) + Паказальны выступ рыцарскіх клубаў (UA)

ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА

16.00 - 16.40 - Xy4 (UA)
16.40 - 17.20 - IQ-48 (BY)
17.20 - 18.00 - Mauzer (BY)
18.00 - 18.40 - METANOIA (PL)
18.40 - 19.40 - Krama (BY)
19.40 - 20.40 - ULIS (BY)
20.40 - 21.40 - Neuro Dubel (BY)
21.40 - 22.40 - HABAKUK (PL)
22.40 - 23.40 - Тартак (UA)
Праграма фэсту "Be Free" на 9-10 жніўня

Субота, 9 жніўня

ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА

14.00 - 15.30 - Гурты-пераможцы конкурсу на euroradio.fm (BY)
15.30 - 16.10 - BN (BY)
16.10 - 16.50 - Partyzone (BY)
16.50 - 17.30 - Інкунабула (UA)
17.30 - 18.10 - Pomidor/OFF (BY)
18.10 - 18.40 - ROCKAWAY (PL)
18.40 - 19.20 - Znich (BY)
19.20 - 20.00 - žygimont Vaza (BY)
20.00 - 21.00 - Vladivostok (FR)
21.00 - 22.00 - Zet (BY)
22.00 - 24.00 - Haydamaky (UA) i Voo Voo (PL) - супольны канцэрт у межах projekt Lublin.

Нядзеля, 10 жніўня

ПЛОШЧА РЫНАК

12.00 - 12.30 - NHS (BY)
12.30 - 13.10 - P.L.A.N. (BY)
13.10 - 13.50 - Джамбібум (BY)
13.50 - 14.30 - Яр (BY)
14.30 - 15.30 - Стары Ольса (BY)
15.30 - 16.30 - WZ-Orkiestra (BY)
16.30 - 17.10 - Litvin Troll (BY) + Паказальны выступ рыцарскіх клубаў (UA)

ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА

16.00 - 16.40 - Xy4 (UA)
16.40 - 17.20 - IQ 48 (BY)

17.20 - 18.00 - Mauzer (BY)

18.00 - 18.40 - METANOIA (PL)
18.40 - 19.40 - Krama (BY)
19.40 - 20.40 - ULIS (BY)
20.40 - 21.40 - Neuro Dubel (BY)
21.40 - 22.40 - HABAKUK (PL)
22.40 - 23.40 - Тартак (UA)
Арганізатары
Сеціва
MySpace
RSS
Livejournal



ІНФАРМАЦЫЯ ПРА АРГАНІЗАТАРАЎ


Арганізатары фэсту – музычны лэйбл БМАgroup ("Беларуская музычная альтэрнатыва"), Еўрапейскае Радыё для Беларусі (www.euroradio.fm) і моладзевая ініцыятыва “СтудФармат” (www.studfarmat.org). Галоўным партнёрам з украінскага боку з’яўляецца Саюз Украінскай Моладзі. Фэст адбываецца пад патранатам гарадскіх уладаў горада Львова. Апроч таго, партнёрамі да фэсту далучыліся фэстывалі Rocko-Go (Польшча), Balticprogfest (Літва), сайт susvet.info, Маладзёжнае аб’яднаньне “ГРАНІТ” (Украіна). Інфармацыйную падтрымку фэсту аказваюць львоўскае Radio MAN, сайты music.fromby.net, nn.by, xlam.of.by, belmusic.org і іншыя.

Віталь Супрановіч, прадстаўляючы лэйбл БМАgroup, тлумачыць ідэю фэста: “Свабода неразрыўна звязаная з моладзевай музыкай і культурай. Моладзь сама выбірае што, дзе і калі ёй слухаць, а музыканты павінны мець мажлівасці выступаць перад самай рознай публікай. І важна, каб такая мажлівасць была не адзіная.”

Адзін з арганізатараў фэстываля, лідaр рок-гурта ULIS, Слава Корань, звяртае увагу на эўрапейскі кантэкст акцыі: “Беларусь - ці не адзіная краіна ў цэнтры Еўропы, пра рэальную моладзевую культуру якой практычна нідзе не вядома. Нават у суседніх краінах мала ведаюць пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат рок- і не толькі рок-гуртоў, граючых сучасную музыку на прафесійным узроўні. Нашыя выступы разам з польскімі і украінскімі гуртамі стануць мажлівасьцю паказаць, што наша музыка – гэта музыка сучаснай Еўропы”.

Аляксей Лукашэвіч з нефармальнай ініцыятывы “СтудФармат” глядзіць у будучыню з аптымізмам: “Сам слоган гэтага года - Be Free! – адлюстроўвае галоўную каштоўнасьць фестывалю - ягоную адкрытасьць і нефармальнасьць. Мы чакаем, што на нашыя канцэрты прыедуць тысячы маладых людзей, студэнтаў з усёй Беларусі, а львоўская публіка, турысты з Польшчы і іншых эўрапейскіх краін, змогуць параўнаць узровень прафэсіяналізму зорак сваіх краін і Беларусі».

Афіцыйная старонка фэсту www.festsvabody.org,
MySpace http://myspace.com/fest_svabody,
LiveJournal http://fest_svabody.livejournal.com ,
e-mail fest.svabody@gmail.com
тэл. +375 29 649 0888 (Віталь)






































































































































Bookmark and Share