За Свабоду!


Гэтыя даволі неардынарныя асобы колькасьцю 6 чалавек падыйшлі да месца дзе збіраецца нефармальная моладзь Гомеля, прадстаўнікі розных музычных і сацыяльных рухаў, студэнты і пачалі
канфіскоўваць без усялякай законнай падставы значкі За Свабоду!, 16, Пагоня матывуючы гэта тым, што гэта антыдзяржауныя і антыпрэзідэнскія сімвалы і яны разпаляюць розьнь сярод стабільнага насельніцтва Гомеля.

Амаль ніхто не атазваўся на іх прызывы зняць сімволіку “па харошаму”, і міліцыянцікі каб не рызыкаваць ( моладзі было каля 60-70 чалавек і неяк двое іх сяброў, па чутках тут добра атрымалі) прычапіліся да аднаго непаўнагадовага хлапца, на якім была поўная калекцыя свабодных значкоў. Хлапец іх аддаў, бо ведаў што заўтра у яго будзе ізноў поўны камплект, а з мянтоў можна і паразганяцца справакаваўшы іх на размову тыпу “ как нужна жыць в обшчэстве”. Мянты распіналіся паўгадзіны і сталіся арганізатарамі несанкцыянаванага мітынгу, бо паслухаць гэта сабралася каля 45-50 чалавек. Потым яны зразумелі што акцыя удалася, развіталіся з моладдзю і пайшлі хуценька і акуратна з разуменнем таго, што зрабілі
нешта тое, чаго рабіць не хацелі.

А моладзь зразумела сэнс значкоў, вырашыла насіць іх кожны дзень, на працу і на вучабу, а у каго было 2-3 значка вырашылі у той жа вечар раздаць іх гамяльчанам.

Міліцэйская акцыя ўдалася!!!







Bookmark and Share