Актывіст патрабуе ад КДБ тлумачэньняў


У дакумэнце Сяргей Сямёнаў адзначыў, “на основании ст. 6 Закона Республики Беларусь «Об оперативно-розыскной деятельности», требую ознакомить меня с полученной обо мне информации”. Таксама актывіст запатрабаваў паведаміць прычыны, на падставе якіх у дачыненьні да Сямёнава праводзіліся пошукавыя дзеяньні.

Нагадаем, улетку гэтага года ў Гомелі супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі на вуліцы і суправадзілі ў абласную пракуратуру моладзевага актывіста Сяргея Сямёнава. У пракуратуры маладзёну вынесьлі афіцыйнае папярэджаньне пра недапушчальнасьць дзейнасьці ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі. Напярэдадні гэтага Упраўленьне КДБ адмовіла ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да Сяргея Сёманава па факце дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і перадала дакумэнты для праверкі ў пракуратуру.

Bookmark and Share