Гомельскае КДБ не спыняе спробы ціску на актывістаў


У дэканаце яго чакаў незнаёмы, які прадставіўся як капітан КДБ Сяргей ПЫРХ. Дадзеная асоба пачала размову з таго, што цікавілася на якіх падставах Случак атрымаў адтэрміноўку ад службы ў войску па стане здароўя і ці не была ў гэтым выпадку карупцыя з боку Случака, матывуючы свае дзеянні аператыўнымі мерамі па барацьбе з карупцыяй. Атрымаўшы адказ ад Ігара, што калі ёсьць неабходнасьць прайсьці медкамісію, ён яе пройдзе каб зняць падазрэнні і што захворванне ў яго з нараджэння і гэта пацвярджаюць усе медыцынскія карткі на працягу жыцця, ПЫРХ перавёў размову на іншыя тэмы.

Цікавіўся, дзе б Случак хацеў працаваць, як навучаецца, што падабаецца, а што не, ці састаіць у якіх арганізацыях акрамя прафсаюза, ці састаіць у брсм, і чаму не састаіць, якія настроі сярод насельніцтва, студэнтаў, выкладчыкаў, якое стаўленне да КДБ і людзей, якія не падзяляюць поглядаў афіцыйных улад.

Пасьля прапанаваў папрацаваць на карысьць дзяржавы у выглядзе дабравольнага памошніка КДБ. Абяцаў пакрываць матэрыяльныя затраты, звязаныя з гэтай дзейнасьцю, дапамогу ва ўладкаванні на службу органах, нягледзячы на медыцынскія процівапаказанні для дадзенай працы.
Задачай было паведамляць ПЫРХУ пра людзей, што збіраюцца па справах за мяжу, пра настроі студэнтаў, выкладчыкаў.

На гэта Ігар Случак даў цвёрды адказ ад супрацоўніцтва, але ПЫРХ яго угаворваў яшчэ 15 хвілін і даў свой нумар тэлефону +375232792494

Пасьля доўгі час казаў, каб Случак не распавядаў пра размову, па словах ПЫРХА, дзеля карысьці самога Случака. На што атрымаў адказ, што Случак ніякіх абавязкаў на сябе не браў і пра факт размовы і яе змест нічога скрываць не будзе.

22 лютага ПЫРХ патэлефанаваў з нумару +375232742055 Случаку і прапанаваў сустрэцца “па справе”. Случак адказаў, што сустракацца не збіраецца, а гатовы да размовы толькі па павестцы, але гатовы сустрэцца каб раз і назаўсёды разабрацца ў сітуацыі і больш не сустракацца.

Праз паўгадзіны ПЫРХ патэлефанаваў зноў і сказаў, што справа вырашылася без Случака, і ён можа не прыходзіць, а калі будзе неабходнасьць ПЫРХ яму патэлефануе.

Случак адказаў на гэта, што хоча вырашыць усё сёння і больш ні на якія сустрэчы не пойдзе, на што ПЫРХ карыстаючы свойства павышэння голасу у якім чулася пагроза пракрычаў “ Прыйдзеш як міленькі!” і кінуў трубку.

Абраджаны такой нахабнасьцю з боку супрацоўніка КДБ Сяргея ПЫРХА, парушэннем Закону “Аб органах дзяржаўнай бяспекі” і сваіх канстытуцыйных правоў Ігар Случак у той жа дзень, 22 лютага, адаслаў заказным лістом запыт на імя Начальніка УКГБ па Гомельскай вобласьці аб правамернасьці дзеянняў дадзенага супрацоўніка, калі насамрэч такі чалавек там працуе. Пісьмовы адказ павінен прыйсьці на працягу 15 дзен з моманту падачы запыту.
















Bookmark and Share