Андрэй Цянюта правядзе бліжэйшыя выходныя за кратамі


Нагадаем, што 14 верасьня Андрэй Цянюта быў затрыманы ў будынку Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Францыска Скарыны, калі распаўсюджваў улёткі ў падтрымку Зьмітра Жалезьнічэнкі. Тыдзень таму сябра партыі БНФ Жалезьнічэнка быў адлічаны з трэцяга курса матэматычнага факультэта названага ўнівэрсытэта.

Андрэй Цянюта быў затрыманы прарэктарам па выхаваўчай частцы Сяргеем Ханенем (дарэчы, у мінулым сябрам партыі БНФ), які выклікаў міліцыю. 3 15.00 актывіст знаходзіўся ў пастарунку, а потым быў перавезены ў Цэнтральны РАУС Гомеля. У час пераезду міліцыянты затрымалі таксама Зьмітра Жалезьнічэнку і незалежнага журналіста Міколу Бянько. Але зьняволеньне двух апошніх, на шчасьце, апынулася памылкай, таму Жалезьнічэнка і Бянько хутка былі вызваленыя.

Бліжэйшыя выходныя Андрэй Цянюта правядзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Дата суда пакуль невядомая. На 19 верасьня прызначаная адміністрацыйная камісія, якая разгледзіць справу актывіста па распаўсюду друкаванай прадукцыі.



Bookmark and Share