Падтрымайце Зьмітра Жалезнічэнку! Патэлефануйце унівэрсітэтцкім начальнікам! Тэлефоны тут!


Аднак на студэнта трэцяга курса матэматычнага факультэта мелася толькі вымова, вынесеная год таму. Гэткае дысцыплінарнае спагнаньне было складзена таксама беспадстаўна і без захаваньня неабходных працэдур. Іншых дакумэнтальных прэтэнзіяў да студэнта Жалезнічэнкі не было.



На пачатку верасьня на хлопца ў ГДУ прыйшлі паперы з абласнога гаспадарчага суда, які прызнаў актывіста вінаватым ў “незаконным прадпрыймальніцтве” за арганізацыю канцэрта беларускіх бардаў. Нават пакідаючы ў баку ўсе абставіны гэтага судовага разбіральніцтва, арганізацыя канцэрту не зьяўляецца парушэньнем грамадзкага парадку і абсалютна не тычылася ГДУ. На дадатак, Зьміцер Жалезнічэнка – выдатнік! У апошнюю сэсію па 6-ці прадметах атрымаў 56 балаў, што зьяўляецца найвышэйшай аддзнакай сярод ягоных сакурснікаў з той жа спэцыяльнасьці.



Нягледзячы на гэта, студэнта адлічылі. Прычына адна – маладзён вызначаецца сваёй грамадзкай пазыцыяй і актыўнасьцю!



Сябры і паплечнікі Зьміцера Жалезнічэнкі спадзяюцца, што ягонае адлічэньне не сплянаваная ў адпаведных структурах акцыя, а перастраховачная ініцыятыва кіраўніцтва унівэрсітэту. Мы заклікаем усіх патэлефанаваць асноўным кіраўнікам ГДУ і прасіць іх перамяніць сваё рашэньне!



Дэкан матэматычнага факультэта Сяргей Пятровіч Жогаль прац. Тэл. 8(0232)607512

Кіраўніца прафкаму студэнтаў Колтышава Надзея Іванаўна прац. Тэл. 8(0232)571611

Першы прарэктар Кулажанка Юрый Іванавіч прац.тэл 8(0232)573440

Прарэктар па выхаваўчай працы Ханеня Сяргей Іванавіч 8(0232)572651

Рэктар Рагачоў Аляксандар Уладзіміравіч (0232) 607371























Bookmark and Share