Андрэя Цянюту асудзілі на 10 сутак


Нагадаем, што Андрэй Цянюта быў затрыманы каля будынка Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, калі распасюджваў улёткі на падтрымку Зьмітра Жалезнічэнкі, які быў незаконна адлічаны з названага ўнівэрсытэта. Затрыманьне рабілі прарэктар па выхаваўчай працы Сяргей Ханеня і першы прарэктар Юры Кулажанка. Абодва выступілі сьведкамі на судзе.

Кулажанка прызнаўся, што ня чуў з вуснаў Андрэя Цянюты лаянкавых словаў. Ханеня ж засьведчыў, што актывіст называў супрацоўнікаў унівэрсытэта бандытамі. Судзьдзя прызнала моладзевага актывіста вінаватым. У тэрмін арышту Андрэю залічылі 2,5 сутак, якія ён 15 і 16 верасьня ўжо правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Bookmark and Share